Кафзех ((іўрыт: הקפיצה арабскі: القفزة) — пячора ў Ізраілі. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе ад горада Назарэт і Тыверыядскага возера, на схіле гары Ха-Кфіца. Тут былі знойдзеныя рэшткі 25 індывідаў блізкаўсходніх неандэртальцаў якія лічацца аднымі з першых сведчанняў выхаду «анатамічна сучасных людзей» за межы Афрыкі.
Археалагічныя раскопкі Першыя раскопкі пачалі ў пячоры Р Нэвіл, М. Стекелbс ў 1934 годзе, у выніку чаго былі выяўленыя 5 шкілетаў (Кафз'х I — Кафз'х V) у пластах з індустрыяй ЛевалуаBernard Vandermeersch: The excavation of Qafzeh, its contribution to knowledge of the Mousterian in the Levant. Bulletin du Centre de recherche français de Jérusalem 10/2, 2002, 65. Працягнуты раскопкі ў пячоры былі ў 1965 годзе (Кафз'х VI — Кафз'х VIII), 1967 годзе (Кафз'х IX — Кафз'х X) і у 1971 годзе (Кафз'х XI)Ofer Bar Yosef, Bernard Vandermeersch: Premiers hommes modernes et Néandertaliens au Proche-Orient: chronologie et culture. У працы: Jean-Jacques Hublin, A. M. Tillier: Aux origines d'en Homo sapiens. Paris, P. U. F. 1991, 217-250.
Усяго ў пячоры Кафзех былі выяўленыя выкапнёвыя рэшткі 25 людзей, якія належаць да больш прагрэсіўнай групы блізкаўсходніх гамінід Схул-Кафзэх, якая прыкметна адрозніваецца ад больш прымітыўных і падобных на еўрапейскіх неандэртальцаў мясцовых знаходак з пячор Табун, Амуд і КебараКроманьонцы, древний человек, ископаемый человек. Некаторыя рэшткі, знойдзеныя ў пячоры, могуць быць гібрыдамі неандэртальцаў і чалавека разумнага.
Тэрмалюмінісцэнтны аналіз крэменю з мусцьерскіх слаёў даў ўзрост 92 000 ± 5000 гадоў (Valladas з соавт., 1988). Электронны парамагнітны рэзананс (ESR) даў вынік 130 000-90 000 гадоўSchwarcz, H. P., Grün, R., Vandermeersch, B., Bar-Yosef, O., Valladas, H., Tchernov, E.: ESR dates for the hominid burial site of Qafzeh in Israel. У працы: Journal of Human Evolution, Band 17, 1988, S. 733-737; Valladas, H., Reyss, J. L., Joron, J. L., Valladas, G., Bar-Yosef, O., Vandermeersch, B.: Thermoluminescence dating of Mousterian 'Proto-cro-magnon' remains from Israel and the origin of modern man. У працы: Nature, Band 331, 1988, S. 614-616. Для шкілета 6 з пячоры Кафзэх уран-ториыевым метадам атрыманы ўзрост каля 80 тыс. гадоў, уран-пратакцініевым метадам — узрост каля 94 тыс. гадоўКузьмін Я. В. Синоцентризм налицо. О возрасте зубов Homo sapiens из пещеры Фуянь (Китай).
Гл. таксама
Гамініды групы Схул-Кафзэх Схул Кесем Манот
Літаратура Кафзех — статья из Большой советской энциклопедии. Кафзех (Джебел Кафзех) — статья из Иллюстрированного толкового словаря «Физическая Антропология» — 2013. Алексеев В. П. К обоснованию положения черепов из пещеры Джебел Кафзех в системе гоминид // Вопросы антропологии, 1987, вып. 78, С. 6—13. Рогинский Я. Я., Палестинские и близкие им формы гоминид. В сборнике: Ископаемые гоминиды и происхождение человека, М., 1966.
Спасылкі
The excavation of Qafzeh Гора Кафзех: ранние палеоантропы / Jebel Qafzeh — «Каталог находок», Антропогенез. РУ Скелеты Кафзех 9 і 10
Катэгорыя:Знаходкі неандэртальцаў Катэгорыя:Пячоры — археалагічныя помнікі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Ізраілі Катэгорыя:Пячоры Ізраіля Катэгорыя:Палеаліт Азіі