Уладзімір Парфір’евіч Юзвюк (1868, Высокае, Гродзенская губерня — ) — дэпутат IV Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерні, заснавацель і кіраўнік Віленскага аддзела Саюза рускага народа.
Біяграфія Сын псаломшчыка. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1890). Свяшчэннік, протаіерэй, настаяцель царквы ў мястэчку Гальшаны, Ашмянскага павета., Віленскай губерні. Дэпутат епархіяльных з’ездаў, вядомы царкоўны дзеяч. Арганізатар і старшыня мясцовай пажарнай дружыны, наладжвальнік і старшыня ўпраўлення пазыковага таварыства, старшыня санітарнай камісіі. Заснавальнік мясцовага аддзела Саюза рускага народа (СРН). Кандыдат у члены Галоўнага Савета СРН (1912).
У Дзярждуме актыўна выступаў у абарону праваслаўя ў паўднёва-заходніх губернях ад замахаў каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. Абіраўся ў члены думскіх камісій па фінансавых пытаннях і па барацьбе з нямецкім засіллем (1915). Пасля рэвалюцыі — актыўны дзеяч у абарону праваслаўнай веры ў Польшчы (у 1930 абраны віцэ-старшынёй Перадсаборнага Сходу Праваслаўнай царквы ў Польшчы).
Памёр у 1943 гозе, пахаваны ў Гальшанах на царкоўным дворыку, насупраць галоўнага ўваходу ў царкву.
Катэгорыя:Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Протаіерэі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі IV склікання Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Польшчы Катэгорыя:Саюз рускага народа Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Віленскай губерні