Карл Отфрыд Мюлер (; — ) — нямецкі гісторык і філолаг, даследчык Старажытнай Грэцыі.
Біяграфія Нарадзіўся ў сілезскім горадзе Бжэг, што ў той час уваходзіў у склад Каралеўства Прусія, у сям’і лютэранскага пастара. У 1814—1816 гадах вывучаў класічную літаратуру ва ўніверсітэце Брэслау, дзе пад уплывам прац Б. Г. Нібура зацікавіўся антычнай гісторыяй. У 1816—1818 гадах вывучаў філалогію ў Берлінскім універсітэце.
У 1819 годзе запрошаны ў якасці дацэнта ў Гётынгенскі ўніверсітэт, выкладаў рыторыку. У 1823 годзе выбраны на пасаду прафесара.
У 1839 годзе ўрад Гановера фінансаваў яго навуковую паездку ў Грэцыю. Падчас працы ў Дэльфах нечакана захварэў і 1 жніўня 1840 года памёр у Афінах, дзе быў пахаваны на Калонным пагорку.
Быў жанаты з 1824 года. Меў 4 дзяцей.
Навуковыя погляды і дасягненні Вывучаў гісторыю Старажытнай Грэцыі, Македоніі і этрускаў. Лічыў, што грэчаская міфалогія адлюстроўвае паходжанне старажытных народаў. Адзін з першых распрацоўшчыкаў канцэпцыі дарыйскага ўварвання на Пелапанес. Узнавіў тапаграфію старажытных Афін. Займаўся перакладамі антычных пісьменнікаў на нямецкую мову.
Крыніцы
Спасылкі Müller, Karl Otfried Books by Müller, Karl Otfried (sorted by popularity)
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сілезіі Катэгорыя:Гісторыкі Германіі Катэгорыя:Перакладчыкі Германіі Катэгорыя:Перакладчыкі на нямецкую мову