Сергій (Гардун; , в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць — Отошел ко Господу первый проректор Института теологии БГУ, профессор Минской духовной академии протоиерей Сергий Гордун) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, прафесар.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, факультэт англійскай мовы (1981), затым Маскоўскую духоўную семінарыю (1984) і Маскоўскую духоўную акадэмію (1987). Кандыдат багаслоўя (1990), тэма кандыдацкай дысертацыі — «Пастырства іерасхіманаха Макарыя (Іванова)».
Жыў у Слоніме. У 1994 годзе пераехаў у Мінск, пачаў выкладаць на факультэце тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які ў 2004 годзе быў пераведзены ў склад БДУ. Дацэнт (2000), затым прафесар (2011) Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі. Адначасова загадчык кафедрай біблейскіх і царкоўна-гістарычных дысцыплін Інстытута тэалогіі БДУ (з 2005). Са студзеня 2018 года прызначаны першым прарэктарам Інстытута тэалогіі БДУ.
Валодаў дзевяццю мовамі: беларускай, рускай, украінскай, грэчаскай, лацінскай, царкоўна-славянскай, англійскай, французскай, польскай. Кіраваў рабочай групай, якая ажыццявіла пераклад Новага Запавету на беларускую мову.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне Катэгорыя:Кандыдаты багаслоўя Катэгорыя:Праваслаўныя багасловы Беларусі