Аляксе́й Мікала́евіч Аўра́менка (,  — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2019—2023).

Біяграфія Нарадзіўся 11 мая 1977 года ў Мінску.

Скончыў у 1999 годзе Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2010 годзе з адзнакай Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную кар’еру пачаў у 1999 годзе майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 43 РУП «Будаўніча-мантажны трэст № 8», з 2000 года працаваў галоўным спецыялістам аддзела ўтрымання дарожнай сеткі Камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый. У 2001—2006 гадах быў галоўным спецыялістам упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі Дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый. З 2006 года працаваў у ўпраўленні транспарту, сувязі і інфарматызацыі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, займаў пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка і начальніка. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 года № 656 быў прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі, а Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2016 года № 174 быў прызначаны першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый.

З 15 студзеня 2019 года прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Смерць Памёр 4 ліпеня 2023 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілкахКочанова: «Для всей нашей страны это большая потеря». В Минске простились с министром Авраменко.

Паводле інфармацыі выдання «Наша Ніва» Аўраменка трапіў пад увагу КДБ. Яго падазравалі ў махінацыях з паказчыкамі працы Міністэрства транспарту і камунікацый. Сам міністр лічыў сябе сумленным і з прэтэнзіямі быў не згодны, аднак не вытрымаў ціску і вырашыў захаваць добрае імя праз суіцыд. У гаражы Аўраменка выпіў тэхнічнай вадкасці і страціў прытомнасць. У бальніцы міністра адкачалі, але ўнутраныя органы ўжо былі незваротна пашкоджаны. Паміраючы, ён паспеў патлумачыць, чаму спрабаваў забіць сябе. У снежні 2024 года Кіберпартызаны заявілі, што ў якасці афіцыйнай прычыны смерці Аляксея Аўраменкі ў дакументах указаныя «іншыя недакладна пазначаныя і неўдакладненыя прычыны смерці».

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін 21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза, Аўраменка адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйса FR4978 у Мінску 23 мая 2021 года, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я СапегаCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021. З-за гэтага ж Аўраменку ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Намеснікі міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь