Яўген Данілавіч Бугло́ў () — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1972).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Стыжанёва Лёзненскага раёна Віцебскай акругі (Віцебскай вобласці). У час Вялікай Айчыннай вайны — удзельнік баёў на 1-м Прыбалтыйскім фронце, быў цяжка паранены пры вызваленні РыгіБрат по крови // СБ. Беларусь сегодня. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе паступіў на вучобу ў Віцебскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1951 годзе і быў накіраваны ў аспірантуру на кафедру паталагічнай фізіялогіі Першага Ленінградскага медыцынскага інстытута імя І. І. Паўлава. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О функциональной связи желудочно-кишечного тракта и печени в норме и патологии»Кафедра патологической физиологии — Сотрудники, ранее работавшие на кафедре // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. З 1955 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце гематалогіі і пералівання крыві — старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік патафізіялагічнага аддзела, у 1974—1988 гг. дырэктар інстытута і галоўны гематолаг БССР. У 1971 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Стабилизация донорской крови с помощью волокнистого углеводного сорбента — фосфата целлюлозы». З 1989 года асістэнт кафедры патафізіялогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
Навуковая і грамадская дзейнасць Я. Д. Буглову належаць навуковыя працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішэчнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві з дапамогай фасфатаў цэлюлозы. Аўтар больш за 253 апублікаваных прац, у тым ліку 2 манаграфіі. Мае 11 аўтарскіх пасведчанняў. Распрацоўка «Новый способ стабилизации крови» абаронена аўтарскім пасведчаннем і патэнтамі Англіі, ЗША, Германіі, Францыі, Швецыі, Японіі.
Быў членам Вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР і іншых вучоных саветаў, членам рэдакцыйнага савета часопіса «Гематология и трансфузиология», членам Праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства гематолагаў і трансфузіёлагаў, старшынёй праўлення Рэспубліканскага навуковага таварыства гематолагаў і трансфузіёлагаў.
Узнагароды і прэміі Ордэн Айчыннай вайны I ступені, 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, медаль «Ветэран працы», 2 баявых і 10 юбілейных медалёў, Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Грамата Міністэрства абароны СССР, 3 медаля ВДНГ СССР, медаль імя М. І. Пірагова, прэмія Акадэміі навук СССР імя Д. І. Мендзялеева.
Літаратура Буглоў Яўген Данілавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1992. — С. 576.
Спасылкі Кафедра патологической физиологии — Сотрудники, ранее работавшие на кафедре // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт ГУ «Республиканский научно-практический центр трансфузиологии и медицинских биотехнологий» Брат по крови // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Патафізіёлагі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі