Аляксей Сяргеевіч Бушмі́н (; — ) — савецкі літаратуразнавец, акадэмік Акадэміі навук СССР (1979, член-карэспандэнт з 1960).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Левая Росаш Караткаярскага павета Варонежскай губерні (зараз у Кашырскім раёне Варонежскай вобласці Расіі). У 1932 годзе скончыў Варонежскі зоаветэрынарны інстытут. Колькі часу працаваў у саўгасе, а з 1933 г. у зоаветэрынарным інстытуце і адначасова на кафедры эканомікі і арганізацыі прадпрыемстваў Варонежскай камуністычнай сельскагаспадарчай школы. У 1939 годзе экстэрнам скончыў факультэт рускага языка і літаратуры Варонежскага педагагічнага інстытута. З кастрычніка 1941 г. вучыўся ў Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна, пасля сканчэння якой выкладаў у Ленінградскім ваенна-палітычным вучылішчы. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 г. А. С. Бушмін — навуковы супрацоўнік у Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом) Акадэміі навук СССР, з 1951 г. намеснік дырэктара інстытута, у 1955—1965 гг. і з 1978 г. яго дырэктар.
Памёр А. С. Бушмін 19 сакавіка 1983 г. у Ленінградзе. Пахаваны на Камароўскіх пасялковых могілках.
Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць працы па распрацоўцы праблем метадалогіі літаратуразнаўства, тэорыі і гісторыі рускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў. Займаўся даследаваннем творчасці М. Я. Салтыкова-Шчадрына, А. С. Серафімовіча, А. А. Фадзеева.
Сярод апублікаванага: Роман А. Фадеева «Разгром», Л., 1954; Сатира Салтыкова-Щедрина, М. — Л., 1959; Сказки Салтыкова-Щедрина, М. — Л., 1960; манаграфія «Методологические вопросы литературоведческих исследований» (1969).
Літаратура — С. 367.
Спасылкі
Баскаков В. Н Бушмин Алексей Сергеевич (1910—1983). Краткий очерк научной, педагогической и общественной деятельности // Інстытут рускай літаратуры (Пушкінскі Дом) Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Дактары філалагічных навук