Людвік Лоўп’я (, ; 23 жніўня 1701, Мазовія — 9 лістапада 1764, ПолацкGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 13 жніўня 1717 г. у Вільні. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Мінску (1731—1732) і Навагрудку (1732—1733), філасофію ў Пінску (1733—1735) і Навагрудку (1736—1739). Быў місіянерам у Любску (1735—1737). Прэфект школ у Гродна (1739—1741), прафесар тэалогіі ў Полацку (1741—1743), Варшаве (1743—1746). Прафесар тэалогіі і дэкан факультэта філасофіі і тэалогіі Віленскай акадэміі (1746—1748). Прэфект школ у Варшаве (1749—1752), суперыёр у Мітаве (1753—1758). У апошнія гады жыцця працаваў на Беларусі як рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума (1759—1762) і прэфект школ у Полацку (1762—1764). Пакінуў рукапісныя лекцыі па тэалогіі.
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума