Стараво́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Стараволя.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікасельскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 800 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 81,8 % — беларусы, 13,1 % — палякі, 2,4 % — украінцы, 1,8 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Абруб, Зарэчча, Лазоўка, Перадзельск, Стараволя.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пружанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шарашоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе