Алег Арсеневіч Вараб’ёў (1 красавіка 1947, Кракаў — 24 лістапада 2021) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (2003).

Біяграфія Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у «Мінскграмадзянпраекце», з 1979 года — кіраўнік групы архітэктараў, у 1985—1999 гадах — галоўны архітэктар праектаў у «Мінскпраекце». З 1991 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Жыў у Мінску.

Памёр 24 лістапада 2021 года. Адпяванне і развітанне адбылося 27 лістапада ў храме ў гонар прападобнамучаніцы Вялікай княгіні Лізаветы Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра. Пахаваны на Усходніх могілкахИнформация по прощанию и похоронам Воробьева Олега Арсеньевича.

Творчасць

Асноўныя працы: навучальны камбінат Дзяржкамнафтапрадуктаў і АСК Белнафтазаба; (1981), «Беларуськалій» у Салігорску (1984); у Мінску: навучальна-аздараўленчы комплекс Белдзяржуніверсітэта па вул. Кастрычніцкай, фірменны салон-крама па прасп. Газеты «Праўда» (1986), будынак Знешгандальбанка СССР па вул. Заслаўскай (1987), гасцініца «Арбіта» (1989—1991), магазін «Кірмаш» па пр. Дзяржынскага (1990), Міжнародны адукацыйны цэнтр па пр. газеты «Праўда» (1994, у суаўтарстве), бізнес-цэнтр па вул. Гікала (2001), банк «Масква-Мінск» па вул. Камуністычнай (2003), рэканструкцыя і рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры XIX ст. па вул. Герцэна і Замкавай (2000); будынкі філіялаў «Прыёрбанка» ў Лідзе (2002) і «Беларусбанка» ў Маладзечне (2003), будынкі Беларускай калійнай кампаніі ў Мінску (2008).

Узнагароды Узнагароджаны дыпломам і медалём Усесаюзнага агляду дасягненняў савецкай архітэктуры (1988). Заслужаны архітэктар Беларусі (2003).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Салігорска Катэгорыя:Архітэктары Ліды Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна