Міжнародны інцыдэнт у Керчанскім праліве адбыўся 25 лістапада 2018 года, калі Узброеныя сілы РФ і караблі Берагавой аховы Пагранічнай службы ФСБ Расіі з ужываннем зброі затрымалі караблі Ваенна-марскіх сіл Украіны, што спрабавалі прайсці з Адэсы ў Марыупаль праз Керчанскі праліў, які пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе знаходзіўся пад кантролем Расіі.
Падзеі 25 лістапада 2018 года Пераход ажыццяўляла ўкраінская флатылія, якая складалася з артылерыйскіх катараў «Бярдзянск» і «Нікапаль» і буксіра «Яны Капу». Па сцвярджэнні расiйскіх уладаў, па набліжэнні флатыліі да Керчанскага праліва яна неаднаразова ігнаравала патрабаванні расійскіх памежнікаў (у тым ліку аб сыходзе з тэрытарыяльных вод), парушыла працэдуру праходжання праліва, здзяйсняла небяспечнае манеўраванне і не выходзіла на сувязь. Украінскія ўлады сцвярджаюць, што паведамленне аб праходжанні ў праліве было пададзена загадзя, што караблі звязаліся з расiйскімі ўладамі, але не атрымалі адказу. Таксама Украіна спасылаецца на прадугледжаную дамовай 2003 года свабоду суднаходства для ўкраінскіх судоў у праліве і не прызнае расійскі статус тэрытарыяльных вод ля Крыма.
Раніцай 25 лістапада расійскі сухагруз перагарадзіў Керчанскую пратокуsvaboda.org. Украінскія караблі спачатку працягнулі прасоўванне цераз праліў, аднак пры спробе падыходу да Керча-Енікальскага канала былі перахопленыя расійскай берагавой аховай, адзін з караблёў якой здзейсніў навал на ўкраінскі буксір. Расiйскія сілы тым часам ажыццяўлялі іх блакаванне, а затым пераслед, і з мэтай прыпынення караблёў, якія спрабавалі вярнуцца ў Адэсу, ужылі зброю ў тэрытарыяльных (па сцвярджэнні РФ) або нейтральных (па сцвярджэнні Украіны) водах, пасля чаго караблі былі ўзятыя Расіяй і адведзены ў Керчанскі порт, дзе затрыманы. Ад 3 да 6 членаў іх экіпажа былі параненыя ў сутыкненні; усе 24 члены экіпажа былі арыштаваныя расійскімі ўладамі.
Наступныя падзеі Пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве, 26 лістапада Украіна ўвяла ў шэрагу абласцей (перш за ўсё прыгранічных з тэрыторыямі расійскай ваеннай прысутнасці) ваеннае становішча, якое было спынена 26 снежня.
25 мая 2019 года Міжнародны трыбунал ААН па марскім праве (ITLOS) пастанавіў, што Расія павінна вызваліць 24 украінскіх маракоў, затрыманых падчас інцыдэнту ў раёне Керчанскага праліва, і перадаць Украіне тры канфіскаваныя судны. Раней Масква апавясціла трыбунал аб тым, што не будзе ўдзельнічаць у слуханнях, адзначыўшы, што, з пункту гледжання расійскага боку, у Трыбунала няма юрысдыкцыі для разгляду керчанскага інцыдэнтуtass.runashaniva.by.
Украінскі бок лічыць, што насуперак нормам міжнароднага марскога права вайскоўцы пагранічных войскаў Федэральнай службы бяспекі Расіі незаконна, з выкарыстаннем зброі заблакавалі рух украінскіх вайсковых караблёў падчас праходжання Керча-Енікальскага канала ў Керчанскі праліве пры дапамозе танкера «Neyma». У рамках дасудовага расследавання 25 ліпня 2019 года Служба бяспекі Украіны сумесна з ваеннай пракуратурай затрымала ў порце Ізмаіла гэты расійскі танкер (да таго часу ён змяніў назву на «Nika Spirit»)unian.uanashaniva.by. На судне знаходзіліся толькі грамадзяне Расіі, яны ў той жа дзень былі адпушчаныunian.ua.
7 верасня 2019 года захопленыя ў Керчанскім праліве маракі вярнуліся ва Украіну ў рамках абмену, які быў праведзены з Расіяйnashaniva.by. 17 лістапада затрыманыя ўкраінскія караблі пакінулі месца стаянкі ў порце Керчы, іх перадаюць украінскаму боку ў нейтральных водахria.ru 18 лістападаunian.ua.
Катэгорыя:Падзеі 25 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2018 года Катэгорыя:Канфлікты 2018 года Катэгорыя:2018 год у Расіі Катэгорыя:2018 год ва Украіне Катэгорыя:Керчанскі праліў Катэгорыя:Расійска-ўкраінскія адносіны Катэгорыя:Міжнародныя інцыдэнты