Мілаві́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыльяная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мілавіды.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 14 кастрычніка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёнаМІЛАВІДЫ // С. 61. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ямічненскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Скарынкі (злілася з вёскай Мілавіды)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 5 населеных пунктаў.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 896 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,4 % — беларусы, 4,2 % — палякі, 2,8 % — рускія, 1,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 580 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Быценскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе