Гаўсмані́т — мінерал падкласа складаных аксідаў, аксід марганцу Mn^2+Mn2^3+ O4. Мае 72,03 % марганцу, 27,97 % кіслароду, прымесі жалеза, цынку, барыю, магнію, кальцыю і інш. Упершыню адкрыты і названы ў 1813Hausmannite // Mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy годзе нямецкім мінералогам, прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта І. Гаўсманам (J. F. L. HausmannHausmannite Mineral Data // The Mineralogy Database) і ў 1827 годзе названы ў яго гонар Вільгельмам Хайдынгерам (Wilhelm Karl Haidinger).

Уласцівасці Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае псеўдаактаэдрычныя крышталі, зярністыя або шчыльныя агрэгаты. Колер карычнева-чорны, шэры. Бляск паўметалічны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Крохкі. Немагнітны. Шчыльнасць 4,84 г/см³. Малекулярная маса 228,81.

Паходжанне і радовішчы Гаўсманіт мае кантактава-метасаматычнае і гідратэрмальнае паходжанне. Уваходзіць у склад марганцавых руд. Сустракаецца разам з радахразітам, піралюзітам, браўнітам, андрадытам, барытамГаусманнит // Кристаллов.net — Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей.

Радовішчы гаўсманіту маюцца ў Англіі, Аўстраліі, Афрыцы, Бразіліі, Канадзе, ЗША, Намібіі, Казахстане, Расіі, Швецыі.

Літаратура

Гаусманит // Горная энциклопедия. / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991.

Спасылкі Гаусманит // Каталог Минералов. Ru Гаусманнит // Кристаллов.net — Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей Hausmannite Mineral Data // The Mineralogy Database Hausmannite // Mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy Гаусманит // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Вокіслы (мінералы) Катэгорыя:Мінералы марганцу