Камяне́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад (да 1983 года гарадскі пасёлак) Камянец (не ўваходзіў у склад).

Утвораны 14 красавіка 1964 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР з цэнтрам у гарадскім пасёлку Камянец з пералічэннем у яго склад 13 населеных пунктаў (Вугляны, Голы Барок, Жданкі, Камароўшчына, Мартынюкі, Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя, Падрачаны, Пруска Багуслаўская, Пруска Валгінова, Радасць, Чабахі, Чамяры I), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Камянецкага пассавета, і 11 населеных пунктаў (Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі) Ратайчыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Падрачаны (злілася з вёскай Чамяры)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Камянецкага сельсавета 23 населеныя пункты. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Рэчыцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікі Лес, Грудавікі, Дварцы, Лескі, Мачульскія, Паўлюкоўшчына і Перасек), у склад Відамлянскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя і Радасць)Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов. 19 мая 1986 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Войскага (11 населеных пунктаў: Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі) і Рэчыцкага (16 населеных пунктаў: Вугляны, Вялікі Лес, Голы Барок, Грудавікі, Дварцы, Жданкі, Камароўшчына, Лескі, Мартынюкі, Мачульскія, Паўлюкоўшчына, Перасек, Пруска Багуслаўская, Пруска Валгінова, Чабахі і Чамяры 1) сельсаветаўРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Камянецкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1986 годзе