Аляксандр Андрэевіч Вяры́га ( — ) — рускі вучоны, хімік, прафесар (1871).

Біяграфія Нарадзіўся ў Віцебскай губерні, каля Віцебска. У 1860 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1861 г. у Міхайлаўскай артылерыйскай акадэміі. З 1862 г. працаваў у Цюбінгенскім і Цюрыхскім універсітэтах. з 1866 года ў Наварасійскім універсітэце ў Адэсе, з 1871 года прафесар. У 1880 годзе арганізаваў у Адэсе першую ў Расіі лабараторыю па даследаванню харчовых прадуктаў і кіраваў ёй да 1896 года.

Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць працы па хіміі араматычных азазлучэнняў. Сінтэзаваў азаталуол, у 1864 годзе адкрыў бензідзін, у 1865 — азабензол і яго гамолагі. Таксама займаўся даследаваннямі артэзіянскіх і рачных вод поўдня Расіі, гаючых крыніц і гразей. Адным з вучняў А. А. Вярыгі быў Мікалай Дзмітрыевіч Зялінскі.

Сярод апублікаваных навуковых прац: Исследование над азобензидом и его гомологами. — Адэса, 1866.; О реакции прямого присоединения к группе азобензида — Адэса, 1871.; Исследование одесских соляных лиманов (Журн. Одесского бальнеологического общества); О прямых присоединениях к анилину (Протоколы Киевского съезда естествоиспытателей, 1871) і інш.

Літаратура  — С. 398.

Спасылкі Наш край. Сайт пра наваколлі Віцебска Вериго Александр Андреевич // ХиМиК.ру

Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Адэскага ўніверсітэта