Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі (рус. Московский государственный университет экономики, статистики и информатики) — дзяржаўная расійская вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1932 годзе як Маскоўскі інстытут народнагаспадарчага ўліку. Дзейнічаў у г. МаскваЮрыдычны адрас: Расія, 119501, Масква, вул. Нежынская, 7. і мела філіялы ў Рызе і Мінску. У 1948 годзе быў ператвораны ў Маскоўскі эканоміка-статыстычны інстытут (МЭСІ). У 1982 г. МЭСІ быў узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1996 годзе атрымаў статус універсітэта і быў перайменаваны ў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі, пры захаванні ранейшай абрэвіятуры З 2015 г. далучаны да РЭУ імя Пляханава.

Мінскі філіял Заснаваны ў 2003 г., дзейнічае на вул. Маякоўскага, 127/2Поступаем в Минский филиал МЭСИ без ЦТ! // Комсомольская правда в Беларуси, 21.04.14МЭСИ (Московский государственный университет экономики, статистики и информатики) // Deal.by. Вядзецца падрыхтоўка менеджераў, эканамістаў, бухгалтараў, і праграмістаўМЭСИ (Московский государственный университет экономики, статистики и информатики) // Deal.by. З 2015 г. з’яўляецца філіялам Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава.

Спасылкі Сайт МЭСІ: www.mesi.ru Сайты Мінскага філіяла да далучэння да РЭУ: http://minsk.mesi.ru/ , www.mfmesi.ru (не працуюць) МЭСИ (Московский государственный университет экономики, статистики и информатики) // Deal.by Сайт РЭУ

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Мінска Катэгорыя:Універсітэты Масквы

Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты