Балба́саўскі  сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Балбасава (цяпер — гарадскі пасёлак).

Гісторыя 26 мая 1996 года ўтвораны Балбасаўскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна з цэнтрам у вёсцы Балбасава С. 86, 94. 15 чэрвеня 2000 года Балбасава атрымала статус гарадскога пасёлка, Балбасаўскі сельсавет рэарганізаваны ў пассавет.

22 студзеня 2001 года г.п. Балбасава і вёска Барсукі пераданы ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Аршанскага гарадскога саветаУказ Президента Республики Беларусь от 22 января 2001 г. №35 О передаче городского поселка Болбасово и деревни Барсуки Оршанского района в административное подчинение оршанских городских Совета депутатов и исполнительного комитета, у 2013 годзе ў сувязі з аб’яднаннем горада Оршы і Аршанскага раёна ў адну адміністрацыйную адзінку Балбасава з Барсукамі зноў апынуліся ў складзе апошняга. 3 студзеня 2017 года вёска Барсукі ўвайшла ў мяжу г.п. БалбасаваРешение Оршанского районного Совета депутатов от 16 мая 2016 г. № 141 Об упразднении деревни Барсуки Оршанского района.

Склад На 1 студзеня 1999 года — 2 населеныя пункты: вёскі Балбасава і Барсукі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1996 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2000 годзе