Аляксей Пятровіч Еўдакімаў (1925—1943) — малодшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Аляксей Еўдакімаў нарадзіўся 8 лютага 1925 года ў вёсцы Труняеўка (цяпер — Клінскі раён Маскоўскай вобласці) у сям’і селяніна. У 1943 годзе Еўдакімаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. З таго ж года — у баях Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў на Цэнтральным фронце, камандаваў кулямётным разлікам 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.

1 кастрычніка 1943 года ў раёне горада Любеч Еўдакімаў у складзе групы пераправіўся праз Дняпро, уварваўся ў нямецкую траншэю на заходнім беразе, знішчыўшы 11 салдатаў і афіцэраў праціўніка. 2 кастрычніка ён прыняў удзел у адбіцці 6 контратак праціўніка, знішчыўшы каля ўзвода варожай пяхоты. 6 кастрычніка Еўдакімаў загінуў у баі за вёску Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Пахаваны ў вёсцы Дзяражычы таго ж раёна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» малодшы сяржант Аляксей Еўдакімаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

У гонар Еўдакімава названая вуліца ў Цверы.

Літаратура

Герои огненных лет: очерки о москвичах — Героях Советского Союза / Институт истории СССР АН СССР, Институт военной истории Министерства обороны СССР; ред-кол.: А. М. Синицын (отв. ред.) и др. — Книга 5. — М.: Московский рабочий, 1982. — 664 с. Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — С. 159. — 607 с.

Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці