Канстанцін Дзмітрыевіч Валю́шкін (—) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1990). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрнай адукацыіВалюшкин Константин Дмитриевич // Афіцыйны сайт ВДАВМ.
Біяграфія Нарадзіўся у вёсцы Тыльцы (, Віцебская вобласць, Беларусь). У 1955 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1955—1961 гг. галоўны ўрач племзавода «Крынкі» ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. У 1964—1969 гг. працаваў загадчыкам аддзела на Смаленскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. З 1969 года у Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1989—1994 гг. дэкан ветэрынарнага факультэта, у 1991—2001 гг. прафесар кафедры акушэрства, гінекалогіі і размнажэння Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Навуковая дзейнасць К. Д. Валюшкіну належаць навуковы працы па прафілактыцы аліментарнай бясплоднасці кароў пры вітамінна-мінеральнай недастатковасці. Распрацаваў вучэнне пра гінекалагічную дыспансерызацыю жывёл.
Сярод апублікаванага: Борьба с яловостью коров — Мн., 1976. (разам з В. М. Васкабойнікавым і А. С. Церашэнкавым) Витамины и микроэлементы в профилактике бесплодия коров / К. Д. Валюшкин. — Минск : Ураджай, 1981. — 95 с. : ил. Акушерско-гинекологическая диспансеризация коров и телок / К. Д. Валюшкин. — Минск : Ураджай, 1987. — 128 с. : ил. Акушерство, гинекология и биотехника размножения животных : учебник для вузов по специальности СО202 «Ветеринарная медицина», «Акушерство и биотехника размножения животных», СО20 «Зоотехния» / К. Д. Валюшкин, Г. Ф. Медведев. — Минск : Ураджай, 1997. — 719 с. : ил.
Узнагароды Медаль «Ветэран працы» Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Літаратура — С. 498.
Спасылкі Валюшкин Константин Дмитриевич // Афіцыйны сайт УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі