Ля́скавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Ляскавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. У 1968 годзе скасаваны вёска Кабачок (злілася з вёскай Ляскавічы) і пасёлак Слянзакі (зліўся з вёскай Славінск)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).. 12 ліпеня 1973 года ў склад сельсавета з Петрыкаўскага сельсавета перададзены вёскі Рубча і ТурокРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).. 15 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска ГалубіцаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 20 лютага 1975 года ў склад Брынёўскага сельсавета перададзены вёскі Баклань, Дарашэвічы і ЛяскавічыРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).. 2 верасня 1975 года пацверджана знаходжанне цэнтра Ляскавіцкага сельсавета ў вёсцы Галубіца, сельсавет перайменаваны ў Галубіцкі сельсаветРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).. 24 мая 1978 года Брынёўскі сельсавет перайменаваны ў Ляскавіцкі, цэнтр сельсавета перанесены ў ЛяскавічыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1508 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,1 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1299 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1975 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1978 годзе