Рэтрыт (; [ɹɪˈtɹiːt] — «адзінота», «выдаленне ад грамадства») — англійскае слова, якое ўвайшло ў многія іншыя мовы, у тым ліку і ў беларускуюТанцы і цішыня: гарадзенцаў запрашаюць на рэтрыт «Кляштар Руху» «Кляштар Руху»: унікальны для постсавецкай прасторы праект як міжнароднае абазначэнне баўлення часу, прысвечанага духоўнай практыцы.
Рэтрыты бываюць самотныя і калектыўныя; на калектыўных часцей за ўсё праводзіцца навучанне практыцы медытацыі. Некаторыя рэтрыты праводзяцца ў цішыні, тады як іншыя суправаджаюцца інтэнсіўным зносінамі ў залежнасці ад асаблівасцяў духоўнай традыцыі і ўдзельнікаў. Рэтрыты часта праводзяцца ў сельскай мясцовасці, у гарах ці ў іншых аддаленых ад цывілізацыі месцах. Існуюць ретрытныя цэнтры, да якіх таксама можна прылічыць манастыры. Некаторыя рэтрыты могуць праводзіцца ў цемры (цёмны рэтрыт), што шырока распаўсюджана ў практыцы Дзогчэн школы тыбецкага будызму .
Час рэтрыту выкарыстоўваецца для разважанняў, малітваў або медытацыі. Рэтрыты адыгрываюць надзвычай важную ролю ў будызмеAbout being on retreat at Padmaloka.org (недоступная ссылка — история). Проверено 8 декабря 2010. Архивировано 2 февраля 2011 года., у якім яны сталі агульнапрынятай практыкай з часоў васы — уведзенага заснавальнікам будызму Гаўтамай Будай звычаю штогод надаваць ретрыту тры месяцы на перыяд сезону дажджоў. У дзэн-будызме рэтрыты вядомыя пад назвай сешын (або сесін). Медытатыўныя рэтрыты з’яўляюцца важнай практыкай у суфізме — містычным шляху ісламу. Напісаная больш за 700 гадоў таму кніга суфійскага настаўніка пад назвай «Рысалат ал анвар» («Пасланні святла»)Ibn Arabi. Journey to the Lord of Power: A Sufi Manual on Retreat. — Inner Traditions, 1981. — ISBN 978-0892810185. — гэта даведнік для падарожжа ўнутр сябе. Выкарыстоўваюцца ў ёга-культуры. Рэтрыты таксама папулярныя ў многіх хрысціянскіх цэрквах, уключаючы пратэстантызм, каталіцызм і англіканства, дзе яны разглядаюцца як адлюстраванне саракадзённага посту Хрыста ў пустыні.
Рэтрыты з’яўляюцца агульнапрынятай практыкай у квакерстве.
Літаратура
Cooper, David A. Silence, Simplicity & Solitude: A Complete Guide to Spiritual Retreat. — SkyLight Paths Publishing, 1999. — ISBN 978-1893361041. Merianne Liteman, Sheila Campbell, Jeffrey Liteman, Retreats that Work: Everything You Need to Know About Planning and Leading Great Offsites, Expanded Edition, ISBN 0-7879-8275-X Stafford Whiteaker, The Good Retreat Guide, ISBN 1-84413-228-5 Zangpo, Ngawang. Jamgon Kongtrul’s Retreat Manual. — Snow Lion Publications, 1994. — ISBN 978-1559390293.
Спасылкі
Retreat Finder
Катэгорыя:Медытацыя Катэгорыя:Паняцці будызму Катэгорыя:Рэлігія