«Невераго́дны мі́стар Фокс» () — лялечны мультфільм Уэса Андэрсана, зняты па аднайменнай кнізе Роальда Даля. Гэта першы мультыплікацыйны фільм Андэрсана. Прэм’ера фільма адбылася 14 кастрычніка 2009 года ў межах Лонданскага кінафестывалю. Займае 15 месца ў спісе самых касавых лялечных мультфільмаў.
Галоўных персанажаў агучвалі: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып, Джэйсан Шварцман, Біл Мюрэй і Уілем Дэфо. У 2010 годзе мультфільм быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыях «Найлепшы саўндтрэк» і «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Створаны ўручную ў характэрнай аўтарскай манеры Уэса Андэрсана анімацыйны фільм расказвае пра незвычайнага бацьку лісінай сям’і. Адбіваючыся ад нападкаў раз’юшаных яго выхадкамі фермераў, містар Фокс сустракае прыгоды, у якіх яму трэба не толькі аднавіць сваё добрае імя, але і выратаваць сваю сям’ю.
Беларуская агучка Пераклад і агучка стужкі на беларускую мову былі выкананы ў 2012 годзе камандай «Кінаконг». 22—25 лістапада 2018 года беларускі пераклад быў паказаны ў кіно.
Крыніцы
Спасылкі Неверагодны містар Фокс на сайце «AllMovie.com» (на 24.11.2018) (на 24.11.2018) Неверагодны містар Фокс на сайце «Metacritic» (на 24.11.2018) (на 24.11.2018)
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2009 года Катэгорыя:Мультфільмы 2009 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2009 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2009 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2009 года Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Сямейныя фільмы Катэгорыя:Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы Катэгорыя:Лялечныя мультфільмы Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы Уэса Андэрсана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Уэса Андэрсана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Ноа Баўмбаха Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла Катэгорыя:Фільмы 20th Century Fox