По́разаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Поразава. Плошча — 220,22 км².
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Поразаў. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лескаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 30 красавіка 1958 года скасаваны ў сувязі з наданнем вёсцы Поразаў статуса гарадскога пасёлка, населеныя пункты перададзены ў склад Поразаўскага пассаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Поразаў, Поразаўскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4..
Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года пассавет увайшоў у склад Свіслацкага раёна. 2 снежня 1961 года да пассавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Крапіўніцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Гурчыны, Залесная, Крапіўніца, Малая Каланая, Маташы, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы, Хрустава, Шурычы і хутар Сакольнікі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. У 1964 годзе ў склад Навадворскага сельсавета перададзены вёскі Залесная, Лозы і ШурычыРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка і 17 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 15 лістапада 1971 года скасавана вёска Лескі (злілася з вёскай Новасады)Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).. 23 лютага 1976 года ў склад Вердаміцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутары Сакольнікі)Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лютага 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).. 14 лютага 1977 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарнастаевіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: вёскі Брыкі, Валіскаўшчына, Гарнастаевічы, Геруцева, Грушчаны, Грынявічы, Дзямідавічы, Загаране, Кабузі, Кавалі, Карэвічы, Крывулічы, Кусянцы, Міхайлы, Палуянкі, Пушчыкі, Ракаўшчына, Сідаркі і Талачманы)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 20 ліпеня 1992 года ў склад пассавета з Вердаміцкага сельсавета вернуты вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі. 18 кастрычніка 2013 года пассавет рэарганізаваны ў сельсаветРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 263 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Свислочского района Гродненской области.
Насельніцтва Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (42 населеныя пункты, без Поразава) — 1637 чалавек, з іх 66,0 % — беларусы, 31,6 % — палякі, 1,6 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (43 населеныя пункты) — 1736 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Поразаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе