Во́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Воса.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Маларыцкага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Кобрынскім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дзівінскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 289 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Кобринского района Брестской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 647 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 89,0 % — беларусы, 7,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: Барысаўка, Воса, Клятышча, Пералессе.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзівінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Маларыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе