Загаро́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Камень (да 19 чэрвеня 1984 года — вёска Пагост-Загародскі).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пагост-Загародскі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багданаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 8 сакавіка 1960 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска ВязРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года сельсавет увайшоў у склад Пінскага раёна, вёска Багданаўка перададзена ў склад Лунінецкага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР . На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў. 26 жніўня 2014 года ў склад сельсавета з Навадворскага сельсавета вернута вёска ВязРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 августа 2014 г. № 38 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района Брестской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1625 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,9 % — беларусы, 2,0 % — рускія; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 1479 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лагішынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе