Яўхім Герцавіч Шулякоўскі (; , Мінскай губерні — , ) — савецкі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1940), дацэнт.

Біяграфія Пасля заканчэння педагагічных курсаў — настаўнік пачатковай школы (1925—1927). Скончыў сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага ўніверсітэта (1931). Навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры Цэнтральным Камітэце Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай ССР (1931—1937), аспірант кафедры гісторыі СССР Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1937—1940). Дацэнт кафедры гісторыі СССР, дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Свярдлоўскага ўніверсітэта (1940—1941).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Загадчык (1946—1966), дацэнт (1966—1977) кафедры гісторыі СССР, дацэнт кафедры гістарыяграфіі і крыніцазнаўства (1977—1982), дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1947—1949, 1951—1953).

Навуковая дзейнасць Аўтар прац пра рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў і манаграфіі «В. И. Ленин и трудящиеся Черноземного Центра» (Варонеж, 1977). Шулякоўскі ўнёс значны ўклад у арганізацыю краязнаўчых даследаванняў. Ініцыятар і рэдактар двухтомніка «Нарысы гісторыі Варонежскага краю» (Варонеж, 1961, 1967). Навуковы рэдактар шэрагу зборнікаў архіўных дакументаў, выдадзеных у Варонежы (1950-1960-я гады).

Спасылкі ШУЛЯКОВСКИЙ Ефим Герцович

Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ