Маркако́ль () — возера на поўдні Алтая, ва Усходне-Казахастанскай вобласці Казахстана.

Возера знаходзіцца на вышыні 1449 м над узроўнем мора. Яго плошча складае 449 км². Даўжыня 38 км, найбольшая шырыня 19 км. Глыбіні да 30 м. Сярэдняя глыбіня 14 м. Вада ў возеры прэсная (салёнасць 40—100 мг/л)Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006..

Сцёк па рацэ Калжыр у Бухтармінскае вадасховішча.

Літаратура Маркаколь // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Катэгорыя:Азёры Казахстана