Малагарадзі́шчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малое Гарадзішча.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Пад’язаўлеўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Гукова і Літоўка)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Альхоўскага сельсавета вернута вёска ЛітоўкаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. Скасаваны 23 снежня 1997 года, тэрыторыя далучана да Альхоўскага сельсавета.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1997 годзе