Казімір Мацелякоўскі (; 8 сакавіка 1671, Клагендорф Вармія — 3 чэрвеня 1740, Нясвіж) — святар, педагог.
Біяграфія
Уступіў у Таварыства Ісуса 22 жніўня 1689 г. у Вільні. Прафесар рыторыкі ў Крожах (1697—1699), місіянер (1705—1708). Віцэ-рэктар Полацкага езуіцкага калегіума (1708—1709) і віцэ-рэктар калегіума ў Жодзішках (1719—1722). Пракуратар Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса і суперыёр рэзідэнцыі ў Ілукстэ (1725—1729). Кіраваў будаўніцтвам калегіумаў і касцёлаўGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя