Танюрэр — карта Чукоцкай аўтаномнай акругі () — рака ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе, левы прыток р. Анадыр. Даўжыня 482 км, плошча басейна 18 500 км². Бярэ пачатак у хрыбце Пэкульней, у вярхоўях — горная рака; ніжэй цячэ пераважна па Чукоцкай нізіне, дзе разбіваецца на пратокі. У басейне шмат дробных азёр (азёрнасць 2,5 %). Жыўленне снегавое і дажджавое. Замярзае ў лістападзе, адкрываецца ў канцы траўня — пачатку чэрвеня. У нізоўях суднаходная.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Чукоцкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Басейн Берынгава мора ў Азіі