Джозэф Бройдзі (; , Мінскай губерні — , Нью-Ёрк) — амерыканскі дырыжор, яўрэйскі кампазітар.
Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Ляхавічы ў сям’і краўца. Вучыўся ў хедары. У 1887 г. бацька эмігруе ў ЗША. Ён аддае сына ў слонімскі ешыбот, дзе малы Бройдзі правучыўся 6 гадоў. Калі ў Слоніме праводзіліся кантарскія выпрабаванні, Бройдзі кідаў вучобу і спяваў у сінагагальным хоры. Яго заўважыў кантар Машэ Бас, які ўзяў Бройдзі ў Беласток. У Беластоку спяваў у сінагозе Міхаэля Заблудоўскага.
Калі Бройдзі страціў голас, ён пачаў складаць літургічную музыку. Калі ж Бройдзі напісаў для кантара Давіда Ройтмана музыку да псалму «Эйн камоха / אין כמוך», адразу прыйшло запрашэнне кантара Каханэ заняць пасаду дырыжора Віленскай сінагогі. Пасля гэтага Бройдзі працуе ў Пінску ў кантара Ёэля Зеліга.
З 1895 г. жыў у ЗША. Па прыездзе, на працягу кароткага часу працаваў з кантарам Куперам, дырыжорам філадэльфійскай сінагогі на вуліцы Форсайт. І тут з’явілася прапанова Морыса Фінкеля: працаваць дырыжорам у Яўрэйскім тэатры на Арч-стрыт. Бройдзі пагадзіўся і прапрацаваў у Фінкеля 2 гады. Потым ён працуе дырыжорам у нью-ёркскім тэатры Стан Дувіда Кеслера. У Кеслера Бройдзі вяртаецца да кампазіцыі і пачынае пісаць музыку для спектакляў. Першымі сталі «Рахіль» і «Знамя войскі Юды» па п’есах Аврума-Міхла Шарканскага. Бройдзі і Кеслер супрацоўнічалі 22 гады. Затым 2 гады ён працаваў у Народным тэатры Шульмана і Равіжэра, 2 гады ў тэатры Ліберці Міхла Міхлеска, год у тэатры Хопкінсана. Усюды Бройдзі сумяшчаў пасады дырыжора і кампазітара.
Напісаў музыку да больш чым 60 спектакляў, сярод іх: «Гот, мэнч ун тайвл / Бог, чалавек і чорт» Якава Гордзіна; «Ды шэйнэ Мір’ям / Харашуха Мір’ям» яго ж; «Дос ідышы һарц / Яўрэйскае сэрца» Ёзэфа Латайнэра; «Юдыт ды цвэйтэ / Юдыт другая» яго ж; «Ём һахупэ / Дзень вянчання» яго ж; «Дэр фальшэр шрыт / Ілжывы крок» яго ж; «Ды шхейнім / Суседзі» Залмана Лібіна; «Ды махт фын лайдэншафт / Сіла страсці» яго ж; «А хавэр ян лэбен / Сябар жыцця» Шлоймэ Стэйнберга; «Фаргесэнэ мамэс / Забытыя маці» яго ж; «Ды эрштэ лібэ / Першая любоў» Аншла Шора; «Дэр Курбн / Ахвяра» Мойшы Гурвіца; «Дос ланд фын трэрн / Зямля слёз» Ісідара Залатарэўскага.
У 1934 напісаў музыку да экранізацыі п’есы Якава Гордзіна «Дэр ідышэр кеніг Лір / Яўрэйскі кароль Лір». Рэжысёрам фільма быў Гары Тамашэўскі.
Дачка — Эстэла Бройдзі (). Сын — Мюрэй Бройдзі ()Murray L. Brody — IMDb.
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ляхавічах Катэгорыя:Кампазітары ЗША