Людзяне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Людзяневічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Людзяневіцкага сельсавета 9 населеных пунктаў. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Жыткавіцкага гарсавета перададзена вёска Вязаў ЛесРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 24 жніўня 1989 года ў склад сельсавета з Браніслаўскага сельсавета перададзена вёска ЛагвошчыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Браніслаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Браніслаў, Вільча, Града, Загацце, Князь-Бор), а ў склад Юркевіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Лагвошчы, Падвосце і Пясчанікі)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2289 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,0 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1740 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе