Яраслаў Мацеевіч Галоўчынскі (каля 1510, або 1520 — кастрычнік 1567) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Галоўчынскіх герба «Лебедзь». Нарадзіўся ў сям’і Мацея Мікіцініча. Маршалак каралеўскі з 1549 года, дзяржаўца ляхавіцкі ў 1546—1549 гадах і ковенскі з 1565 года. Валодаў маёнткамі Водва, Галоўчын, Барберышкі, Езна і інш., з якіх у 1565 годзе ставіў у войска 100 коннікаў і 50 драбантаў.

Сям’я Быў жанаты з Даротай, дачкой кобрынскага старосты Вацлава Касцевіча. Меў сыноў Мікалая, Шчаснага і Яраслава і некалькі дачок.

Літаратура

Яраслаў Мацеевіч Катэгорыя:Старосты ковенскія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Дзяржаўцы ляхавіцкія