Адам Якабі (Віленскі) (; каля 1551, Вільня — 19 красавіка 1626, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса ў лютым 1576 г. у БраневеGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. Двойчы — у 1595—1599 і 1609—1620 гг. — займаў пасаду рэктара Полацкага езуіцкага калегіумаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. Пабудаваў касцёл і будынак калегіума ў Полацку. З 1604 па 1608 гг. — суперыёр Дома прафесаў у Вільні.

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.

Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Езуіты Беларусі