Міхаіл Іосіфавіч Э́рдман (нар. , в. Усушак, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — ?) — беларускі навуковец і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Міхаіл Іосіфавіч Эрдман нарадзіўся ў 1886 годзе ў в. Усушак Быхаўскага павета Магілёўскай губерніИстория Слуцкого РОВД . Паходзіў са шляхецкага роду Эрдманаў герба «Гербут».

Браў удзел у ваенных дзеяннях у час Першай сусветнай вайны. У 1917 годзе, пасля ранення на фронце, быў шпіталяваны, вярнуўся дадому, дзе ўступіў у шэрагі краснагвардзійскага атрада ў Чавусах.

У 1918 годзе прыняты ў партыю і ў маі 1919 года па першай партыйнай мабілізацыі зноў сышоў на фронт, дзе ўдзельнічаў у наступе на Варшаву і, у сувязі з раненнем, быў адпушчаны дадому. Пасля выздараўлення павятовы ваенкамат, праз павятовы камітэт партыі, накіраваў яго на працу ў міліцыю.

Прымаў непасрэдны ўдзел у барацьбе з бандытызмам, узначальваючы атрады ў гг. Быхаве, Рэчыцы. У 1922—1923 гадах начальнік Чавускай павятовай міліцыі31 января — 100 лет со Дня образования Чаусской милиции!. У 1923 годзе працягваў барацьбу з бандытызмам, узначальваючы Клімавіцкую міліцыю. Узначальваў аперацыю па ліквідацыі банды з 18 чалавек на чале з дэзерцірам Клыпчанкам, якая забівала актывістаў Савецкай улады, рабавала, тэрарызавала мясцовых жыхароўПоздравляем Климовичскую милицию со 100-летним юбилеем со Дня образования! .

У 1924 годзе М. І. Эрдман з’яўляўся начальнікам Слуцкай акруговай міліцыі. Праз стан здароўя, падарванага двума раненнямі ў час ваенных дзеянняў, у 1925 годзе прыняў рашэнне аб сыходзе з міліцыі.

У далейшым ён займаўся навуковай дзейнасцю, працаваў на выкладчыцкіх і кіруючых пасадах у розных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах СССР. Да 1933 года ўзначальваў Магілёўскі інстытут свінагадоўлі, у 1933—1936 гадах — Віцебскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут, Клімавіцкі пчалярскі тэхнікум.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалямі «За абарону Масквы», «За перамогу над Японіяй» і іншымі.

Сям’я У шлюбе з Рунцавай, ад якой меў дачку Юлію і сына Эміра.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы» Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй» Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавускім раёне Катэгорыя:Рэктары Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны