Міхаіл Іванавіч Осіпаў (1914—1943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Міхаіл Осіпаў нарадзіўся 15 лютага 1914 года ў вёсцы Аляксееўка (цяпер — Ленінскі раён Тульскай вобласці). Да вайны працаваў спачатку ў сельскай гаспадарцы, затым на заводах у Туле. У 1941 г. Осіпаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Да верасня 1943 года гвардыі старшы сяржант Міхаіл Осіпаў камандаваў тэлефонным аддзялення роты сувязі 37-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 28 на 29 верасня 1943 года аддзяленне Осіпава пераправілася праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма, праклаўшы лінію сувязі і падтрымліваючы яе працаздольнасць на працягу ўсяго перыяду тых баёў. 11 лістапада 1943 года Осіпаў загінуў у баі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі старшы сяржант Міхаіл Осіпаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро