Ардо́н (, ) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, на Паўночным Каўказе, у Паўночнай Асеціі, левы прыток ракі Церак (басейн Каспійскага мора).
Даўжыня ракі 102 км. Плошча вадазбору 2700 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 36 км ад вусця складае 29Ардон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с, аб’ём сцёку 0,915 км³/год. Рака бярэ пачатак з ледавікоў Галоўнага Каўказскага хрыбта. Працякае па Алагірскай цясніне і Паўночна-Асецінскай раўніне. Упадае ў Церак за 487 км ад яго вусця. Рэчышча Ардона да выхаду на Паўночна-Асецінскую раўніну прамое, неразгалінаванае, з парогамі, шыверамі і перакатамі. На раўніне рэчышча разгалінаванае, утварае вялікую колькасць рукавоў. Жыўленне ракі за кошт ледавікоў і дажджавое. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Прытокі: Нар, Адайком-Дон, Цея, Садон, Бад, Архон-Дон, Улан-Дон, Таміс-Дон і іншыя рэкі і ручаі.
Па даліне Ардона пралягае Ваенна-Асецінская дарога. Каля ракі знаходзіцца горад Ардон. У басейне Ардона Садонскае радовішча свінцова-цынкавых руд. На ўчастку ракі працягласцю 16 км (ад сяла Ніжні Зарамаг да вусця ракі Бад) каскад дзеючых ГЭС і ГЭС, якія будуюцца.
Літаратура Ардон // Ардон //
Спасылкі
Ардон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Ардон (река) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Рэкі Паўночнай Асеціі Катэгорыя:Басейн Каспійскага мора