Іван Пятровіч Лякін (1912—1941) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1940).
Біяграфія Іван Лякін нарадзіўся 24 чэрвеня 1912 года ў Маскве. Пасля заканчэння пяці класаў школы працаваў на заводзе. У 1937 годзе Лякін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны, будучы наводчыкам гарматы 218-га артылерыйскага палка 51-й стралковай дывізіі 13-й арміі Паўночна-Заходняга фронту.
8—12 студзеня 1940 года І. Лякін удзельнічаў у прарыве фінскай абароны ў раёне пасёлка Рэпола на поўнач ад Выбарга. У 1941 годзе Лякін скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах.
Вызначыўся ў час баі за станцыйны пасёлак. Ноччу, перад пачаткам агульнага наступу разлік ўручную (каб не прыцягнуць увагу праціўніка шумам і іржаннем коней) выкаціў 76-мм палкавую гармату на адкрытую пазіцыю для стральбы прамой наводкай і замаскіраваў яго, а з пачаткам наступлення — адкрыў агонь, разбурыўшы будынак, у якім знаходзіўся фінскі камандны пункт. Гармата Лякіна працягвала весці агонь па фінскай пяхоце пад абстрэлам праціўніка, якім былі выведзеныя са строю трое з чатырох артылерыстаўГерои Советского Союза // журнал «Техника молодежи», № 2, 1941. стр.12-16.
У крытычны момант бою ён разам са сваімі таварышамі знішчыў 1 процітанкавую артылерыйскую гармату і падавіў агонь яшчэ адной, што спрыяла прасоўванню наперад танкавых частак. 19 жніўня 1941 года І. П. Лякін загінуў у баі. Пахаваны ў горадзе Чачэрску Гомельскай вобласці Беларусі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» чырвонаармеец Іван Лякін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 421.
Крыніцы
Спасылкі Лякин Иван Петрович // Праект «Память народа»
Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся 24 чэрвеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1912 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскве Катэгорыя:Памерлі 19 жніўня Катэгорыя:Памерлі ў 1941 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Гомельскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны