«Балесы Полісься» (Галасы Палесся) — газета згуртавання «Полісьсе», пачала выходзіць у 1988 годзе як дадатак газеты «Чырвоная Змена». З красавіка 1989 года выходзіла як асобнае выданне на заходнепалескай мове.
Склад рэдакцыі: Васіль Брыль, Васіль Літвінка, Мікола Мэнзар, Аляксандр Трушко, Мікола Шэляговіч. Друкаваліся матэрыялы, пераважна датычныя палескага рэгіёна, а таксама дзейнасці згуртавання «Полісьсе» і палескага культурна-аўтанамічнага руху.
У ліпені 1989 года ва ўсесаюзным камітэце друку зарэгістравалася выданне грамадска-культурніцкага аб’яднання «Полісьсе» — газета «Збудінне».
Гл. таксама Заходнепалескі рух
Літаратура Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Даведнік, slounik.org
Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1988 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1989 годзе Катэгорыя:Беларускі самвыдат Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:1988 год у Беларусі Катэгорыя:Заходнепалеская мікрамова