Георгій Навалоўскі (; нар. , ) — грузінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі (2008—2020).

Клубная кар’ера З 2003 года пачаў выступаць за рэзервовую каманду тбіліскага «Дынама», з наступнага года стаў гуляць у асноўнай камандзе. У сезоне 2004/05 разам з «Дынама» стаў чэмпіёнам Грузіі. У 2007 годзе перайшоў у «Алімпі» з Руставі, а ў студзені 2008 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Анжы». У лютым 2010 года быў аддадзены ў арэнду ў бакінскі «Інтэр», у складзе якога стаў чэмпіёнам Азербайджана.

У жніўні 2010 года перайшоў у ніжагародскую «Волгу», а пераходны сезон 2011/12 перавёў у арэндзе ў «Хімках». Сезон 2012/13 пачынаў у новакузнецкім «Металургу», пасля чаго перайшоў у хабараўскую «СКА-Энергію», у складзе якога правёў і наступны сезон. У жніўні 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам ФНЛ — клубам «Тосна», дзе гуляў адзін сезон.

У 2015 годзе перайшоў у «Дзілу», аднак ужо ў лютым 2016 года вярнуўся ў «СКА-Энергію». У чэрвені 2016 года перайшоў у грэчаскі клуб «Верыя», з пачатку 2017 года далучыўся да бакінскага «Нефтчы». У ліпені 2017 года, разарваўшы пагадненне з азербайджанскім клубам, зноў стаў іграком «СКА-Хабараўска».

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з МінскаМинское "Динамо" объявило о подписании грузинского защитника. У складзе мінскай каманды стаў іграком асновы. З лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы. Да сезона 2019 пачынаў рыхтавацца з дынамаўцамі, аднак у лютым 2019 года разарваў кантракт з клубамНаваловский покинул минское "Динамо".

У сакавіку 2019 года вярнуўся ў Грузію, папоўніўшы склад «Дынама» з БатуміЭкс-защитник минского «Динамо» Наваловский перешел в «Динамо» Батуми. У 2021 годзе дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі стаць чэмпіёнам Грузіі. Завяршыў кар’еру ў канцы 2022 года.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Грузіі. З 2008 года ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі.

Дасягненні Чэмпіён Грузіі (2): 2004/05, 2021 Срэбраны прызёр чэмпіянату Грузіі (3): 2019, 2020, 2022 Уладальнік Суперкубка Грузіі (2): 2005, 2022 Чэмпіён Азербайджана: 2009/10 Пераможца Першага дывізіёна Расіі: 2009 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Грузіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грузіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Руставі Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэр Баку Катэгорыя:Ігракі ФК Волга Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Новакузнецк Катэгорыя:Ігракі ФК СКА-Хабараўск Катэгорыя:Ігракі ФК Тосна Катэгорыя:Ігракі ФК Дзіла Горы Катэгорыя:Ігракі ФК Верыя Катэгорыя:Ігракі ФК Нефтчы Баку Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Батумі