Дзяржы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзяржынск (да 1931 года — вёска Радзілавічы).
Утвораны 25 снежня 1930 года як Радзілавіцкі (Радзівілавіцкі) сельсавет у складзе Тураўскага раёна шляхам вылучэння з Букчанскага сельсавета. 11 лістапада 1931 года перайменаваны ў Дзяржынскі, цэнтр перанесены ў вёску Дзяржынск. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі, з 15 студзеня 1938 года — у Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна з 17 красавіка 1962 года ў складзе Лельчыцкага раёна. З 25 снежня 1962 па 6 студзеня 1965 года — у Мазырскім раёне.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 812 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 99,5 % — беларусы; паводле перапісу 2019 года — 600 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1930 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Тураўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мазырскага раёна