Армейскі камісар 2-га рангу Арме́йскі каміса́р  — персанальнае воінскае званне ў РСЧА і РСЧФ для вышэйшага палітычнага складу УС СССР.

Ніжэй за армейскага камісара , вышэй за карпуснога камісара.

Гісторыя Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».

Фактычна скасавана з увядзеннем генеральскіх званняў Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі». малодшае званне:Карпусны камісарАрмейскі камісар старэйшае званне:Армейскі камісар

Род войскаўАдпаведнае званне / пасадаУ камандным складзеАгульнавайсковае званнеКамандарм 2-га рангуНародны камісарыят унутраных спраў СССРКамісар дзяржаўнай бяспекі 2-га рангуВерамееў Ю. Г. Анатомія арміі. Табліцы воінскіх званняў Рускай Арміі. Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія 1935—1940 гг.,уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года(ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)Ваенна-марскі флот СССРФлагман флоту 2-га рангуУ начальніцкім складзеу сухапутных і ваенна-паветраных сілахАрмінжынеру ваенна-марскіх сілахІнжынер-флагман флотуу ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаўАрмінтэнданту ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаўАрмваенюрысту ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаўАрмурачу ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаўАрмветурач

Парадак прысваення і пазбаўлення звання Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвойваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.

Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.

Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.

Персаналіі

1935 год

Міхаіл Пятровіч Амелін (1896—1937), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Кіеўскай ваеннай акругі. Расстраляны 8 верасня 1937 года. Лазар Навумавіч Аранштам (1896—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР — член Ваеннага савета Прыволжскай ваеннай акругі. Расстраляны 25 сакавіка 1938 года. Антон Сцяпанавіч Булін (1894—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Беларускай ваеннай акругі. Расстраляны 29 ліпеня 1938 года. Георгій Іванавіч Веклічаў (1898—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Маскоўскай ваеннай акругі. Расстраляны 8 студзеня 1938 года. Аляксандр Сяргеевіч Грышын (1891—1937), член Ваеннага савета — начальнік палітупраўлення Балтыйскага флоту. Застрэліўся, баючыся арышту, 15 ліпеня 1937 года. Рыгор Іванавіч Гугін (1896—1937), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Чарнаморскага флоту. Расстраляны 26 лістапада 1937 года. Барыс Міхайлавіч Іпа (1898—1937), начальнік Ваенна-палітычнай акадэміі імя Н. Г. Талмачова і член Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР. Расстраляны 26 лістапада 1937 года. Сяргей Мікалаевіч Кажэўнікаў (1896—1938), член Ваеннага савета — начальнік палітупраўлення Харкаўскай ваеннай акругі. У снежні 1936 г. зняты з пасады без новага прызначэння; у ліпені 1937 г. звольнены з РСЧА. Расстраляны 9 студзеня 1938 года. Міхаіл Маркавіч Ланда (1890—1938), адказны рэдактар газеты «Чырвоная зорка». Расстраляны 28 ліпеня 1938 года. Аўгуст Іванавіч Мезіс (1894—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Прыволжскай ваеннай акругі. Расстраляны 21 красавіка 1938 года. Рыгор Сяргеевіч Окунеў (1900—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Ціхаакіянскага флоту. Расстраляны 28 ліпеня 1938 года. Гайк Аляксандравіч Асепян (1891—1937), намеснік начальніка Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА. Расстраляны 10 верасня 1937 года. Іосіф Ерамеевіч Славін (1893—1938), начальнік Упраўлення ваенна-навучальных устаноў РСЧА. Расстраляны 15 сакавіка 1938 года. Пётр Аляксандравіч Смірноў (1897—1939), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Ленінградскай ваеннай акругі. У снежні 1937 года павышаны да армейскага камісара 1-га рангу, прызначаны наркамам Ваенна-марскога флоту СССР. Расстраляны 23 лютага 1939 года. Аляксандр Львовіч Шыфрэс (1898—1938), начальнік Ваенна-гаспадарчай акадэміі РСЧА і член Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР. Расстраляны 25 верасня 1938 года.

1937 год

 — Ян Карлавіч Берзін (1889—1938), начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення РСЧА і член Ваеннага Савета пры Народным камісары абароны СССР, расстраляны. : Леў Захаравіч Мехліс (1889—1953), начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА, падвышаны ў званні да армейскага камісара 1-га рангу ў 1939 годзе. Яфім Апанасавіч Шчадзенка (1885—1951), начальнік Упраўлення каманднага і начальніцкага складу РСЧА, падвышаны ў званні да армейскага камісара 1-га рангу ў 1939 годзе.

1939 год

 — Іван Васільевіч Рогаў (1899—1949), начальнік Галоўнага ўпраўлення палітычнай прапаганды РСЧФ, пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты берагавой службы.

1940 год

 — Аляксандр Іванавіч Запарожац (1899—1959), член Ваеннага Савета Маскоўскай ваеннай акругі, падвышаны ў званні да армейскага камісара 1-га рангу ў 1941 годзе. : Мікалай Іванавіч Бірукоў (1901—1974), член Ваеннага Савета Далёкаўсходняга фронту, пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты танкавых войскаў. Уладзімір Мікалаевіч Барысаў (1901—?), намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення палітычнай прапаганды РСЧА, асуджаны ў ліпені 1941 года на 5 гадоў ППЛ за махлярстваЗвягінцаў В. Вайна на вагах Феміды: Вайна 1941—1945 гг. у матэрыялах следча-судовых спраў. з пазбаўленнем звання. У 1944 годзе вызвалены датэрмінова, прысвоена званне палкоўніка. У 1948 годзе арыштаваны паўторна і асуджаны на 5 гадоў. Тэрмін адбыў цалкам. Рэабілітаваны ў 1954 годзе.

1941 год

 — Павел Сцяпанавіч Сцяпанаў (1901—1977), намеснік камандуючага ВПС СССР па палітычнай частцы, пераатэставаны ў генерал-маёры авіяцыі.  — Фёдар Фядотавіч Кузняцоў (1904—1979), намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення палітычнай прапаганды РСЧА, пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты.

Знакі адрознення Знакі адрознення армейскага камісара ў арміі і авіяцыі: чатыры ромбы ў пятліцах з эмблемай роду войскаў (пасля ) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлагНарукавные знаки различия военнослужащих ВМФ (июнь 1941 — февраль 1943 года) (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).

Гл. таксама Камісар (у вайсковым падраздзяленні) Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1935—1940 Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1940—1943

Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл СССР