Шолам Іонавіч Хі́нчын (, г. Белая Царква, Кіеўская вобласць — , Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года. Скончыў у 1951 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1951 па 1982 г. працаваў галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні аб’ёмнага праектавання, галоўным спецыялістам-архітэктарам у інстытуце «Гомельграмадзянпраект». У 1957—1977 гадах выкладаў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1962—1972 гадах дацэнт.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1954 года.

Пражываў у Гомелі. Пахаваны на гомельскіх могілках АсаўцыОсовцы. Хинчин Шолом Ионович 1916—1991.

Творчасць Асноўныя работы (усе ў Гомелі): 162-кватэрны (1952—1954), 140-кватэрны (1962—1964) па праспекце Леніна, 670-кватэрны (1967—1969, з С. Ф. Паўлавым) жылыя дамы, жылыя дамы па вуліцах Камсамольскай (1966, у сааўтарстве), Білецкага (1967), Пушкіна (1978), будынак Гомельскага гарвыканкама Савета народных дэпутатаў (1958—1960), навучальны (1961) і спартыўны (1969) карпусы Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (2-я чарга, з В. С. Бурлакам), сярэдняя школа № 10 па вул. К. Маркса (1968), чыгуначны паштамт і блок інтэрнатаў на праспекце Кастрычніка (1990, усе ў сааўтарстве). Аўтар праекта планіроўкі і забудовы Прывакзальнай пл. (1954—1959), праекта аднаўлення і рэканструкцыі Палаца культуры шклозавода (1954—1956).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Асаўцы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны