Чу́я (да зліцця з ракой Малая Чуя — Вялікая Чуя; )Река Чуя (Бол. Чуя) // Государственный водный реестр РФ] — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці і Бураціі, правы прыток ракі Лена (басейн мора Лапцевых).

Даўжыня ракі 512 км. Плошча вадазбору 18 400 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае 206Агафонова С. А. Рулёва С. Н. Чуя // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с, аб’ём сцёку — 6,502 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах хрыбта Сынныр. Працякае па Паўночна-Байкальскаму нагор’ю. Упадае ў Лену за 2740 км ад яе вусця. Рэчышча Чуі пераважна ўрэзанае, з парогамі. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.

Асноўны прыток — Малая Чуя. Сярод прытокаў: Верхні Давакан, Якша, Амнундакан, Верхні Семнер, Ніжні Семнер, Куйкіпуры, Шаман, Дала, Унактыкан, Інмулінда, Ільгідзяк, Тулуках, Тыкша, Нерукан, Арляк, Малая Сасноўка, Малая Сехта, Вялікая Сехта, Чорная Рэчка, Лубжа (Верхняя Лубжа), Малая Барагда, Вялікая Барагда (Барагда), Вялікая Будуруеўка, Зімавейная і іншыя рэкі і ручаі.

Каля ракі знаходзіцца пасёлак Горна-Чуйскі.

Літаратура Чуя // ]

Спасылкі Река Чуя (Бол. Чуя) // Государственный водный реестр РФ Агафонова С. А. Рулёва С. Н. Чуя // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Chuya At Chuya // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET) Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.

Катэгорыя:Рэкі Бураціі Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Прытокі Лены