Капліца ў гонар 2000-годдзя Нараджэння Хрыстова — праваслаўная капліца ў в. Карэкаўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З'яўляецца прыпісной да прыходу Свята-Духаўскай царквы ў в. Рэчкі Вілейскага раёна.

Гісторыя На пачатку 2000-ых гадоў мясцовы жыхар Пётр Саковіч з жонкай Валянцінай на ўласныя сродкі збудавалі праваслаўную каплічку. На сценах яе размешчаны памятныя дошкі з імёнамі аднавяскоўцаў, што загінулі ў час Другой сусветнай вайныКаплички вечный зов... // Новости 21.by.

Архітэктура

Пабудавана з цэглы, на захад ад вёскі, на скрыжаванні. Квадратнае ў плане збудаванне з чатырохсхільным дахам.

Літаратура Родевич Н., Ракович В., Колосова О. "Вилейский край" - Минск, УП "Донарит", 2014

Спасылкі

Капліца ў гонар 2000-годдзя Нараджэння Хрыстова (Карэкаўцы) на сайце Маладзечанскай епархіі

Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Вілейскага раёна Катэгорыя:Карэкаўцы Катэгорыя:2000 год у Беларусі