Аляксандр Аляксандравіч Сабале́ўскі (нар. , Бярозавіца, Мінская вобласць — 28 лістапада 2020, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Біяграфія Скончыў у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 1968—1975 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект», з 1975 года — кіраўнік брыгады архітэктараў у «Мінскпраекце», з 1977 — галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект» (з 1990 года арэнднае прадпрыемства «Белпраект»), адначасова з 1993 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Мінску.

Памёр 28 лістапада 2020 годаСкончался белорусский архитектор Соболевский Александр Александрович.

Творчасць

Асноўныя работы ў Мінску: будынкі праектных інстытутаў «Белдзіпрадор» і «Дзіпрасувязі» па вул. Сурганава (1973—1976), райвыканкама і РК КПБ Партызанскага раёна (1978—1980), с на 40 класаў з плавальным басейнам у мікрараёне Усход 1 (1975—1978, у сааўтарстве), забудова мікрараёна Сярова 1 (1977—1982), вытворчы будынак з доследнай вытворчасцю пры Белдзяржуніверсітэце (1982—1984), вучэбна-лабараторны корпус інжынерна-фізічнага факультэта БПІ па вул. Я. Коласа (1985—1990), праект комплексу Белдзяржуніверсітэта на праспекце Дзяржынскага (1989), галоўны вучэбна-лабараторны корпус універсітэцкага гарадка і студэнцкі інтэрнат для замежных студэнтаў пры БДУ (1991—1997); жылыя дамы ў Бабруйску (1998); аўтасэрвісны цэнтр у Мінскім раёне (2000—2001) і інш. Аўтар праекта парку ўніверсальнага спартыўна-відовішчнага комплексу ў Салігорску (у сааўт., 2006)Соболевский Александр Александрович.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска