Камандарм 1-га рангу — персанальнае ваеннае званне (у сучаснай тэрміналогіі — воінскае званне) ваеннаслужачых начальніцкага складу ў РСЧА УС СССР.
Вышэй за камандарма 2-га рангу, ніжэй за Маршала Савецкага Саюза.
Гісторыя Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА». Выключана з пераліку персанальных воінскіх званняў (г. зн. больш не прысвойвалася) Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі», адбылося фактычнае скасаванне з увядзеннем генеральскіх званняў. Фармальна званне скасавана не было, але 7 мая 1940 года ўсім тром ваеннаслужачым, якія мелі персанальнае ваеннае званне камандарм 1-га рангу (Р. І. Кулік, С. К. Цімашэнка, Б. М. Шапашнікаў), было прысвоена воінскае званне вышэйшага каманднага складу — Маршал Савецкага Саюза. Ведамства, род войскаў (сіл)Адпаведнае званне / пасадаУ камандным складзеНародны камісарыят унутраных спраў СССРКамісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангуВерамеев Ю. Г. Анатомия армии. Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг., уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года(ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)Галоўны дырэктар міліцыіВаенна-Марскі Флот СССРФлагман флоту 1-га рангуУ начальніцкім складзеу ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаў (сіл)Армейскі камісар 1-га рангу Час існавання дадзенага персанальнага ваеннага звання супаў з масавымі рэпрэсіямі ў РСЧА. Такім чынам, усяго з дзевяці камандармаў 1-га рангу:
С. С. Каменеў — памёр у 1936 годзе да пачатку масавых рэпрэсій; пахаваны ў Крамлёўскай сцяне; за час рэпрэсій было расстраляна пяць: па «справе Тухачэўскага» І. П. Убарэвіч І. Э. Якір І. П. Бялоў — расстраляны 29 чэрвеня 1938 года; І. Ф. Фядзько — расстраляны 26 лютага 1939 года; М. П. Фрыноўскі — расстраляны 4 лютага 1940 года. прысвоена званне Маршал Савецкага Саюза траім (Шапашнікаў, Кулік і Цімашэнка). Пасля Р. І. Кулік быў паніжаны ў званні да генерал-маёра, у 1946 годзе арыштаваны і ў 1950 годзе расстраляны.
Парадак прысваення і пазбаўлення звання Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвайваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.
Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.
Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.
Знакі адрознення Знакамі адрознення ваеннаслужачых, якія мелі персанальнае ваеннае званне камандарма 1-га рангу, былі чатыры цёмна-чырвоныя «ромбы» і залацістая зорачка ў пятліцах; на гімнасцёрцы зорачка адлюстроўвалася ў шэраг з ромбамі, на шынялі — вышэй за іх. На рукаве вышэй за абшлаг меўся шэўрон: шырокая залацістая паласа і залацістая зорка.
Спасылкі Воинские и гражданские чины и звания в Российской империи, СССР и России и знаки их различия
Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл СССР