Ю́рый Лукашэ́віч (нар. ) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні партыі БНФ. З 15 жніўня 2015 года выконваў абавязкі кіраўніка моладзі БНФ. На з’ездзе моладзі БНФ 9 кастрычніка 2016 года Юрый Лукашэвіч быў абраны кіраўніком «Моладзі БНФ».
Дзяцінства. Вучоба Нарадзіўся 13 красавіка 1998 года. Вырас у Беларусі. Вясной 2017 года быў адлічаны з БДУ, дзе вучыўся на гістарычным факультэце.
– Лукашэвіч лічыць, што прычынай адлічэння стаў яго ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў. Яму вынеслі дзве вымовы, на падставе якіх потым адлічылі з БДУ.
Грамадскае жыццё Да прызначэння на новую пасаду з’ездзіў у Віцебск і прысутнічаў на сходзе гарадской рады партыі БНФ. З 2017 года займае пасаду намесніка старшыні БНФУ Віцебску прайшоў пазачарговы выбарны сход партыі БНФ. У якасці гасцей на сходзе ў Віцебску прысутнічалі кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч, старшыня палітычнай арганізацыі «Моладзь БНФ» Юрый Лукашэвіч, а таксама прэтэндэнты на пасаду кіраўніка партыі Ігар Лялькоў і Вольга Дамаскіна.
Дзейнасць Прымаў удзел у абароне Курапатаў. За той удзел быў пакараны арыштам на 15 сутак. 8 мая 2017 года моладзь БНФ і Юрый Лукашэвіч і жыхары Мінска ўсклалі кветкі на магілу Васіля Быкава. Юрый Лукашэвіч пра В. Быкава сказаў:
— Гэта не толькі франтавік, літаратар, але, што вельмі важна для нас, адзін з заснавальнікаў БНФ. І вельмі важна аддаваць даніну памяці гэтаму вялікаму чалавеку. Але сённяшняй акцыяй мы не толькі аддалі даніну памяці яму, але і ўсім загінулым у Другой сусветнай вайне.
У пачатку 2017 года спрабаваў заснаваць грамадскае аб’яднанне пад назвай «Моладзь Адраджэння», але адмовілі ў рэгістрацыі. У жніўні 2017 года Юрый Лукашэвіч удзельнічаў у зборы подпісаў для ўдзелу ў выбарах у мясцовы савет дэпутатаў у горадзе Барысаў. Сваю дзейнасць Юрый Лукашэвіч на пасадзе кіраўніка моладзі БНФ ацаніў станоўча.
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Партыі БНФ