Кіраванне часам — свядомы нагляд за колькасцю выдаткаванага на дакладныя віды дзейнасці часу дзеля падвышэння іх выніковасці. Вызначае час і шырыню ажыццяўлення задумаў. Яму спрыяюць планаванне, размеркаванне, мэтавызначэнне, упаўнаважванне, агляд спраў, адсочванне, наладжанне, стварэнне раскладу і вызначэнне пераваг.

Віды Вылучаюць чатыры пакаленні падыходаў да кіравання часам:

напамінкі на падставе гадзінніка, што папярэджвае аб тэрміновасці выканання задачы; планаванне і падрыхтоўка грунтуюцца на календары і кнізе занатовак для мэтавызначэння; паўсядзённае планаванне і вызначэнне пераваг на падставе дакладных каштоўнасцей; выкарыстанне вылічальнай прылады для нагляду за ажыццяўленнем мэты і задач пры наданні перавагі важнасці перад тэрміновасцю.

Вызначэнне пераваг Спіс задач служыць замяняльнікам памяці, пры складанні якога варта: адзначыць усе важныя задачы; стварыць дастатак кіраванага часу; адмовіцца ад часткі задач; вызначыць пераважныя задачы; не адкідаць усяго; не прызначаць выкананне вызначальнай задачы на час адпачынку.

Выбар пераважных задач таксама мае адначасна стасавацца з іх важнасцю і тэрміновасцю.

Тэрміновасць не тэрмінова тэрмінова Важнасць важна Вызначыць час выканання задачы ды выканаць яе асабіста Адразу выканаць самому ня важна Не рабіць, адкінуць Перадаць задачу адказнай асобе

Спасылкі

Катэгорыя:Асабістае жыццё Катэгорыя:Менеджмент Катэгорыя:Псіхалогія