Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы — праваслаўная капліца ў в. Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісной да прыходу Царквы Святога Іосіфа ў аг. Іжа.
Гісторыя Знаходзіцца на могілках, на заходнім краі вёскі, на месцы старадаўняй капліцы-царквы, вывезеннай у 1986 годзе ў Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побытуКапліца з 1802-га — новы «цвік» маршруту скансена // КультураНа тэрыторыі Вілейскага раёна на ўліку знаходзіцца 314 помнікаў гісторыі і культуры // VIALEJKA.INFO. Пабудавана з дрэва, намаганнямі тагачаснага настаяцеля Іжскай царквы айца Вячаслава (Вабішчэвіча) і мясцовых жыхароўУнікальная капліца з Каралеўцаў // Шлях перамогі, па праекце архітэктара Мікалая Лук’янчыка. Будаўніцтва распачалося позняй восенню 2006 года, асвячэнне адбылося 22 мая 2008 года.
Архітэктура
Кубападобны зруб накрыты шатровым дахам, злучаным з апсідай трохсхільным вальмавым дахам. У завяршэнні — 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Франтальны фасад вылучаны двухсхільнай навіссю на 2 слупах. Бакавыя сцены аздобленыя двума прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
Спасылкі
Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (Каралеўцы) на сайце Маладзечанскай епархіі
Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Вілейскага раёна Катэгорыя:Каралеўцы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Лук’янчыка Катэгорыя:2008 год у Беларусі